Падзяка Міністэрства адукацыі
Напярэдадні Дня беларускай навукі 24 студзеня 2019 г. у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбыўся семінар “Роля маладых вучоных у развіцці мадэлі “Універсітэт 3.0”. У рабоце семінара прынялі ўдзел міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенка, а таксама маладыя навукоўцы з розных навуковых і адукацыйных устаноў нашай краіны. У фармаце адкрытага дыялогу ўдзельнікі сустрэчы падзяліліся планамі, распавялі пра перспектывы развіцця ўніверсітэцкай навукі, інавацыйнымі даследаваннямі ў розных сферах. Адным з удзельнікаў семінара з’яўляўся дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных навук А.С. Горны, які быў ўзнагароджаны падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці.