Паездка ў Жыровічы

23 лістапада 2018 г. у Мінскай духоўнай семінарыі (Жыровічы) адбыўся XVII Семінар вышэйшых навучальных устаноў Беларусі “Праваслаўная царква ў гісторыі і культуры Беларусі”, арыентаваны на асэнсаванне ролі і значэння Праваслаўнай царквы ў культурным жыцці беларускага народа. У працы семінара прынялі ўдзел студэнты нашага факультэта спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя” і “Гісторыя” К. Гінько, А. Сямашка, В. Лісоўская, студэнты – сябры студэнцкага гуртка “НіКа”, выкладчыкі – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.С. Горны і дацэнт кафедры журналістыкі І.В. Піваварчык.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/1175.jpg

Вход на сайт