Выкладчыкі факультэта прынялі ўдзел ў навукова-практычнай канферэнцыі “Сакральная спадчына Панямоння”

20–21 лістапада 2018 года на базе Установы культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Сакральная спадчына Панямоння”. У канферэнцыі прынялі удзел прадстаўнікі асноўных хрысціянскіх канфесій, навукоўцы з універсітэтаў Познані, Варшавы, Кракава, супрацоўнікі архіўных і музейных устаноў горада Гродна.

У рамках канферэнцыі адбылося адкрыццё выставы “Сакральная спадчына Панямоння”. На ёй акрамя удзельнікаў канферэнцыі і зацікаўленых асоб прысутнічалі генеральный дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і яго намеснік, консул Рэспублікі Польшча.

У канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы:          Васюк Г.У., дацэнт кафедры ўсеагульная і славянскай гісторыі, кандыдат гістарычных навук; Івашчанка Н.А., дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных навук, кандыдат гістарычных навук; Словік С.У., старшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/1165.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/1166.jpg

Вход на сайт