Залатая восень у Гродзенскай крэпасці
13 кастрычніка ваенна-патрыятычны клуб "Рубеж"(кіраўнік - дацэнт А.М.Загідулін) арганізаваў экскурсію "Фарты і ДОТы Гродзенскай крэпасці ў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах". Студэнты 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі, спецыяльнасці "біятэхналогія" і 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці "гісторыя" наведалі фарты Гродзенскай крэпасці № 1 і № 4, а таксама ДОТы 68 умацаванага раёна, што знаходзяццца на Аўгустоўскім канале. Экскурсію правёў загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, доктар гістарычных навук С.А. Піваварчык.