Новы вучэбны год у гуртку “НіКа”
Новы сезон дзейнасці студэнцкага навукова-даследчага гуртка “НіКа” пачаўся з лекцыі дацэнта кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі, кандыдата гістарычных навук Васюка Генадзя Уладзіміравіча з тэмай аб фашызме “Чума ХХ стагоддзя” у рамках курса “Інтэлектуальныя серады”. Дакладчык раскрыў сутнасць праблематыкі, распавёў аб розных трактоўках паняцця “фашызм”, гісторыі вывучэння фашызма. На паседжанні гуртка прысутнічалі студэнты першага курса, якім старшыня гуртка, адначасова і мадэратар паседжання, студэнт 3 курса спецыяльнасці “Гісторыя” Ананька Кірыл Дзмітрыевіч коратка распавёў аб дзейнасці гуртка і напрамках яго працы.