"Фарты і ДОТы Гродзенскай крэпасці ў Першую сусветную і Вялікую Айчынную вайну"
12 мая 2018 г. філіял кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін у Ліцэі № 1 г. Гродна зладзіў для навучэнцаў экскурсію "Фарты і ДОТы Гродзенскай крэпасці ў Першую сусветную і Вялікую Айчынную вайну". Ліцэісты наведалі месцы жорсткіх баёў у 1915 і 1941 гадах. Экскурсію правёў загадчык філіяла дацэнт А.М.Загідулін.