Лекцыі ад’юнкта Варшаўскага ўніверсітэта
18-19 красавіка 2018 г. на нашым факультэце правёў дзве лекцыі для студэнтаў-гісторыкаў 1 курса ад’юнкт кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта, доктар габілітаваны Ежы Грыбоўскі, які прыбыў у ГрДУ імя Янкі Купалы па праграме “Запрошаны прафесар”. Падчас лекцый спецыяліст з Варшавы закрануў актуальныя пытанні вывучэння айчыннай гісторыі, у тым ліку гісторыю беларускай дыяспары ў розных краінах свету. Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму былі абмеркаваны перспектывы далейшага супрацоўніцтва нашага факультэта з Варшаўскім універсітэтам, у тым ліку арганізацыя сумеснай летняй школы.