Дні адкрытых дзвярэй у ліцэі
22 красавіка 2018 г. загадчык філіяла кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін у Ліцэі № 1 г. Гродна дацэнт Загідулін Аляксей Мікалаевіч прыняў удзел у Дні адкрытых дзвярэй Ліцэя. Дзевяцікласнікам горада былі прэзентаваны магчымасці кафедры ў падрыхтоўцы вучняў па айчыннай гісторыі ў Ліцэі, былі прадстаўлены спецыяльнасці факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.