Выкладчыкі і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні абласной краязнаўчай канферэнцыі

21 красавіка 2018 г. ў сцянах Першай гродзенскай гімназіі імя акадэміка Я.Ф. Карскага адбылася 5-я адкрытая абласная навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя “Край Гарадзенскі”. Гэта – самы вялікі краязнаўчы вучнёўскі форум у нашай краіне. Адным з вядучых членаў арганізацыйнага камітэта канферэнцыі ўжо не першы год з’яўляецца дацэнт Віталь Рыгоравіч Карнялюк.

 

На дваццаці адной секцыі, у фінальнай частцы канферэнцыі прынялі ўдзел 179 вучняў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. У гэты год, пачэснымі гасцямі канферэнцыі быў знаны кразнаўца, даследчык, музыка і выдавец з Бельска Падлясскага Дарафей Фёнік і дзіцячыя фальклорныя музычныя калектывы Бельскага Дома Культуры “Жэмерва” і “Жэўжыкі”.

Сярод тых, хто забеспечваў арганізацыю журы – прафесары, выкладчыкі і магістранты ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэта вялікая група супрацоўнікаў кафедры турызму і культурнай спадчыны: Данскіх С.У., Ляговіч А.В., Пяткевіч А.М., Жылко У.А., Вілейка С.Л., Чувак С.В., Трацяк І.І., Ярмак Ю.Г., Семянчук А.А., Карнялюк В.Р.; навукоўцы з кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і дапаможных гістарычных дысцыплін: Марозава С.В., Амелька С.У., Сілава Н.У., Горны А.С., магістрант Перагудаў А.А.; кафедры беларускай філалогіі – Даніловіч М.А., польскай філалогіі – Брусевіч А.А., факультэта давузаўскай падрыхтоўкі – Мыслівец М.Л., кафедры батанікі – Сялевіч Н.А. Дапамогу ў арганізацыі канферэнцыі ажыцявілі і студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”.

Канферэнцыя “Край Гарадзенскі” стала не толькі маштабнай дэманстрацыяй даследчых здольнасцяў вучнёўскай моладзі Гродзеншчыны, але і сапраўднай пляцоўкай прафарыентацыі старшакласнікаў у накірунку гістарычных і турыстычнай спецыяльнасцяў нашага ўніверсітэта.

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

0497.jpg - 117.55 KB

0498.jpg - 98.62 KB

0499.jpg - 95.25 KB

0500.jpg - 109.66 KB

0501.jpg - 85.59 KB

Вход на сайт