Паездка па гістарычным мясцінам Гродзенскай і Брэсцкай абласцей
14 красавіка 2018 г. у рамках праграмы супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і ГрДУ імя Янкі Купалы была праведзена экскурсійная паездка па гістарычным і царкоўным помнікам Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. У экскурсіі прынялі ўдзел студэнты і магістранты факультэта – сябры студэнцкага навукова-даследчага гісторыка-краязнаўчага гуртка “НіКа” (навуковы кіраўнік – А.С. Горны). Гродзенскую епархію прадставіў клірык св. Уладзімірскай царквы іерэй Васіль Татарчук.
Падчас паездкі студэнты – гісторыкі пазнаёміліся з гісторыяй і сучасным станам праваслаўных храмаў у в. Капцёўка, мяст. Індура, наведалі Ружанскі палац рода Сапегаў, Косаўскі палац і дом-сядзібу Т. Касцюшка ў Мерачоўшчыне.