Прэзентацыя ў Бельску-Падляскім
19 сакавіка 2018 г. старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны прыняў удзел у Днях праваслаўнай кнігі, якія праходзілі ў г. Бельск-Падляскі (Польшча). У рамках гэтага мерапрыемства выкладчык нашага ўніверсітэта разам з прадстаўнікамі мінскага праваслаўнага Брацтва Віленскіх мучанікаў правялі сустрэчу з вучнямі Бельскага ліцэя з беларускай мовай выкладання, дзе прэзентавалі пераклад Новага Запавета на беларускую мову і Беларускі праваслаўны каляндар.
Дні праваслаўнай кнігі штогод ладзяцца ў Бельску-Падляскім прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці Польшчы. Арганізатарам мерапрыемства выступае таварыства “Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах” (кіраўнік – Дарафей Фіёнік)