Новы праект студэнцкага гуртка “НіКа”

Студэнцкі навукова-даследчы гурток “НіКа” распачынае новы праект “Magistra vitae” – цыкл публічных дыскусій, спікерамі  якіх з’яўляюцца студэнты, магістранты і аспіранты нашага факультэта. Ідэя праекта – прадставіць навуковыя даследаванні навучэнцаў факультэта на абмеркаванне шырокай публікі, увесці навуковыя пошукі магістрантаў і аспірантаў факультэта ў навуковы дыскурс.

Першая публічная дыскусія ў рамках новага праекта адбылася 1 сакавіка 2018 г. і была прымеркавана асобе Міхаіла Клеафаса Агінскага. Выступоўцам з’яўляўся магістрант кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, супрацоўнік Музея гісторыі рэлігіі г. Гродна Дзмітры Станкевіч. Ён прадставіў асноўныя вехі біяграфіі Міхаіла Клеафаса Агінскага, яго удзел у насычаным палітычным жыцці XVIII стст. Мадэратарам дыскусіі выступіў в.а. старшыні гуртка, студэнт ІІ курса К. Ананька.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/0255.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/0256.jpg 

Вход на сайт