Міжнародны дзень роднай мовы на факультэце гiсторыi, камунікацыi i турызму

Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага на факультэце гiсторыi, камунікацыi i турызму адзначылі з вялікім размахам. Кіраўніцтва факутьтэта прапанавала ўсім супрацоўнікам і студэнтам 21 лютага размаўляць па-беларуску. У гэты дзень выкладчыкі правялі лекцыі-гутаркі на тэму «Беларуская мова -  неацэнны скарб народа".

Разнастайнасць імпрэз нагадала, што беларуская мова можа аднолькава добра слуга­ваць навуковай супольнасці на кан­ферэнцыі, маладзёнам на танцах, журналістам у пошуках працы, пісьменнікам у іх даследаваннях чалавечай натуры.

 

Як студэнты прыйшлі да Дня роднай мовы, згадваюць выкладчыкi: «Усё пачалося даволі выпадкова, бадай што з бухты-барахты. Хтосьці з нас прачытаў, што такі дзень існуе, вырашылі зладзіць свята і ў нас, закінулі абвестку ў інтэрнэт, маўляў, хто хоча – далучайцеся».

Студэнцкая ініцыятыва знайшла водгук сярод выкладчыкаў, якія ахвотна бралі ўдзел у захапляльных дзеях. Істотную падтрымку ў арганізацыі аказвала Авецян Нарынэ Сумбатаўна, зам. дэкана  факультета па выхаваучай працы. На факультеце студэнты арганізавалi акцыю, у якой сустракалi выкладчыкаў и студэнтаў вершaмi беларускiх пісьменнікаў.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/0094.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/0095.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/0096.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/0097.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2018/0098.jpg 

Вход на сайт