Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму пазнаёміліся з нематэрыяльнай культурнай спадчынай Беларусі

Днямі студэнты 3–4 курсаў спецыяльнасці “Турызм і гасціннаць” з экскурсіяй наведалі Сапоцкінскі Цэнтр культуры і народнай творчасці. Галоўнай мэтай экскурсіі было не толькі паказаць культурную і гістарычную разнастайнасць Сапоцкінскага рэгіёну, не проста цікава і займальна правесці вольны час, але і пашырыць свой досвед пра новыя турыстычныя рэсурсы Гродзеншчыны.

 

Хутка будзе год як у Сапоцкіне працуе музей Велікоднай пісанкі. У 2014 годзе мясцовая архаічная тэхніка роспісу пасхальных яек была ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Студэнты не толькі з цікавасцю пазнаёміліся з музеем пісанкі, але і старанна стваралі ўласныя шэдэўры. Усё вельмі проста: звычайнае курынае яйка, пісак (драўляная палачка, на канцы якой замацаваны цвічок), растоплены пчаліны воск і неабмежаваная фантазія. Пара хвілін – і ўнікальнае ўвасабленне Вашага густу гатова!

Акрамя майстар-класа па роспісу велікодных яек студэнтаў чакаў яшчэ адзін урок, і гэта былі ўжо танцы. Фальклорны калектыў “Матчына песня” радушна прывітаў гасцей, а далей усе асвоілі і польку-тапатуху, і падыспань з прыпеўкамі. Беларускія традыцыйныя танцы асабліва ўдаліся замежным студэнтам

 З арганізацыяй паездкі студэнтам дапамаглі выкладчыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны Таццяна Баярчук і Святлана Чувак. Кафедра турызму і культурнай спадчыны запрашае ўсіх ахвотных на экскурсіі не толькі па Гродзеншчыне, але і па Беларусі. Мы зробім так, каб Вам было цікава!


Вход на сайт