«Код Францішка Скарыны» ў Гродна
3 лістапада 2017 г. на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі беларускага гісторыка, спецыяліста ў сферы геральдыкі і генеалогіі Аляксея Шаланды “Код Францішка Скарыны. Геральдычныя матэрыялы ў пражскіх і віленскіх выданнях першадрукара”. Аўтар кнігі расказаў прысутным аб гісторыі стварэння манаграфіі, прадставіў уласныя навуковыя напрацоўкі ў рамках вывучэння гравюр твораў Францыска Скарыны. Прадстаўленая кніга выклікала жывую зацікаўленасць сярод студэнтаў і выкладчыкаў. Мадэратарамі мерапрыемства выступілі гісторыкі Аляксандр Горны і Віталь Карнялюк.