Адбылося другое паседжанне дыскусiйнага клуба у рамках працы студэнцкага навукова-даследчага гуртка "Нiка"

11 кастрычніка 2017 г., адбылося другое паседжанне дыскусійнага клуба ў рамках працы студэнцкага навукова-даследчага гуртка “НІКа”. Тэма паседжання была звязана з постсавецкімі працэсамі ў першай палове 90-х гг. ХХ ст., на тэрыторыі Беларусі. Былі разгледжаны пытанні грамадска-палітычных, эканамічных, культурніцкіх працэсаў у нашай рэспубліцы ў дадзены перыяд. Была зроблена спроба ацэнкі дадзеных з’яў з пункту гледжання сённяшняй сітуацыі. Дакладчыкам выступіў студэнт 4 курса Гацко Ягор, а мадэратарам паседжання быў малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі ГДГАМ, старшыня гуртка, студэнт 4 курса Алесь Гаршкоў.

 

 

 

Вход на сайт