Чарговае паседжанне навукова-даследчага гуртка «Нiка»
4 кастрычніка 2017 г. у рамках “Інтэлектуальных серад”, арганізаваных студэнцкім навукова-даследчыцкім гуртком “НіКа, адбылася адкрытая дыскусія, прысвеччаная сярэднявечным гарадам ў Еўропе. Пад час якой былі разгледжаны пытанні генезіса і эвалюцыі еўрапейскага горада, яго ролі ў развіцці краін, параўнанне сярэднявечных гарадоў на тэрыторыі Беларусі з еўрапейскімі. Лектарам выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Генадзь Васюк, а мадэратарам сустрэчы быў малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі ГДГАМ, старшыня гуртка Алесь Гаршкоў.