ХХІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”

Група выкладчыкаў факультэта гісторыі камунікацыі і турызма: прафесары Э.С. Ярмусік і С.В. Марозава, дацэнты С.У. Сілава, А.М.  Загідулін, І.В.Піваварчык і С.П. Марозаў – прынялі ўдзел у  ХХІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці”, якая адбылася 21–23 верасня 2017 г. у Беластоку. Канферэнцыю арганізавала пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Польшча Беларускае грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, якое ўзначальвае Ян Сычэўскі, разам з кафедрай філалогіі Універсітэта ў Беластоку, Гродзенскім аблвыканкам і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.

 

Канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці” – гэта аўтарытэтны навуковы форум, які кожны год, пачынаючы з 1993 г., па чарзе збірае то ў Гродна, на базе нашага ўніверсітэта, то ў Польшчы, на базе Універсітэта ў Беластоку, моцныя навуковыя сілы, прадстаўленыя вядучымі беларускімі і польскімі навукоўцамі. Пра высокі міжнародны статус гэтай канферэнцыі сведчыць тое, што ў яе рабоце прынялі ўдзел консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Вадзім Свярчкоў, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Міхаіл Рыбакоў, намеснік старшыні Беларускага фонда культуры Тадэвуш Стружэцкі і старшыня Саюза палякаў на Беларусі Мечыслаў Лысы. Кожная канферэнцыя «Шлях да ўзаемнасці» – гэта  падзея ў беларуска-польскім навуковым свеце.

На канфрэнцыі разглядалася шырокае кола актуальных навуковых гістарычных, моўна-літаратурных, культурных і іншых праблем – ад антычных уплываў на новую беларускую літаратуру  і кнігадрукарскага пачынання .Францыска Скарыны  да пытанняў сучаснага стану супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы, перспектыў развіцця беларуска-польскага памежжа і выкарыстання яго  культурнай і гістарычнай спадчыны. Былі вызначаны накірункі далейшага  супрацоўніцтва нашага універсітэта з Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы і польскімі калегамі па навуцы і адукацыі.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0348.jpg

 

Вход на сайт