Прафесар С.В. Марозава выступіла на Міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Вільнюсе

Прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін С.В.Марозава прыняла ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Паўночныя Афіны – дыялог культур паміж Усходам і Захадам” у Вільнюсе. Яе даклад “Як друкавалі кнігі ў XVI стагоддзі” быў прысвечаны 500-годдзю беларускага і 470-годдзю літоўскага кнігадрукавання.

 

Серыю такіх канферэнцый лаздзіць з пачатку 2000-х гадоў Грэчаская абшчына Літвы “Понтас” у межах культурна-асветніцкага праекта па вывучэнню культурнай спадчыны Візантыі, у тым ліку яе прысутнасці ў сучаснай Еўропе, пры падтрымцы Дома нацыянальных абшчын Міністэрства культуры Літоўскай Рэспублікі і  прадстаўніцтва  Еўракамісіі ў Літве.  Вось ужо другое дзесяцігоддзе адлічвае навуковае супрацоўніцтва ўніверсітэцкага прафесара з Грэчаскай абшчынай Літвы. Беларускія сюжэты з гісторыі культуры і еўрапейскай культурнай спадчыны, пра якія расказвае на гэтых канферэнцыях С.В.Марозава, выклікаюць цікавасць у іх удзельнікаў, сярод якіх – вільнюскія вучоныя, даследчыкі з розных краін, у тым ліку, як правіла, з самой Грэцыі, святары, а таксама прадстаўнікі нацыянальных абшчын Літвы: армянскай, рускай, беларускай і інш.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0346.jpg

Вход на сайт