25 год аднаўлення Гродзенскага праваслаўнага жаночага манастыра
У 2017 г. споўнілася 25 год з часу адраджэння Гродзенскага Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра, у будынках якога ў савецкія часы размяшчаўся музей гісторыі рэлігіі і атэізму. У гонар гэтай падзеі 19 верасня 2017 г. у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры адбылася навуковая канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых уладаў, праваслаўнага духавенства, выкладчыкі і навучэнцы Мінскай духоўнай семінарыі. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на канферэнцыі прадставілі выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Э. Ярмусік, С. Сілава і А. Горны, а таксама студэнты 1 і 3 курса спецыяльнасці “Гісторыя”.