Прэзентацыя кнігі Алеся Белага
20 верасня 2017 г. у рамках цыкла публічных лекцый і дыскусій “Інтэлектуальныя серады”, арганізаваных студэнцкім навукова-даследчыцкім гуртком “НіКа”, адбылася прэзентацыя кнігі вядомага беларускага гісторыка матэрыяльнай культуры і харчавання Алеся Белага “Сакатала бочачка. Праўдзівая гісторыя нашых напояў”. У сваёй новай кнізе аўтар у форме папулярных нарысаў распавядае аб алгагольных напоях, якія ўжывалі нашыя продкі ў розныя эпохі. Прэзентацыя выклікала жывую зацікаўленасць у прысутных студэнтаў 1 – 3 курсаў спецыяльнасцей “Гісторыя”, “Сацыялогія”, “Турызм і гасціннасць”, магістрантаў, выкладчыкаў і сябраў гуртка “НіКа”. Мадэратарам сустрэчы выступіў кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны.