Навукова-даследчы гурток "Нiка" распачау новы навучальны год

На мінулым тыдні распачаў сваю працу ў новым навучальным годзе студэнцкі навукова-даследчы гурток “НІКа”. 14. 09. 2017 было праведзена паседжанне, якое было прысвечана вынікам летняй працы сяброў гуртка. Было заслухана 4 паведамленні: Ягор Гацко, студэнт 4-га курса, распавёў пра музейна-экскурсійную практыку, пад час якой студэнты паслухалі шэраг лекцый і наведалі цікавыя мясціны нашай Беларусі. Аліферчык Ірына, студэнтка 4-на курса,  з вялікім задавальненнем распавяла пра сваю працу ў дзіцячым летніку ў г. Анапа (РФ). Студэнт 2-га курса Скрабатун Павел, падзяліўся ўраджаннямі аб археалагічна-этнаграфічнай практыцы, пад час якой яны даследавалі могілкі. Аўтар дадзеных сказаў, распавёў пра свой удзел у археалагічных экспедыцыях Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Інстытута гсторыі матэрыяльнай культуры РАН у Санкт-Пецярбурзе.

 

Акрамя таго, было праведзена абмеркаванне планаў гуртка на працягу гэтага навучальнага года.

Старшыня студэнцкага навукова-даследчага гуртка “НІКа” Алесь Гаршкоў, 4 курс

http://fh.grsu.by/images/0336.jpg

http://fh.grsu.by/images/0337.jpg

http://fh.grsu.by/images/0338.jpg 

 

Вход на сайт