Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа
27 чэрвеня студэнты-гісторыкі пятага курса завочнага аддзялення ў межах спецкурса “Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа (канец Х – пачатак ХХ ст.” наведалі Барыса-Глесбкую (Каложскую царкву). Пра свае ўражанні ад гэтай экскурсіі студэнт Дзмітрый Кірчук напісаў:
Калі вы ўбачыце, што ля сцен знакамітай Каложскай царквы ў Гродне групка маладых людзей з пільнасцю вопытнага следчага разглядае ледзь не кожную плінфу, не здзіўляйцеся – відавочна, гэта студэнты гістфаку. Хутчэй за ўсё іх на экскурсію прывяла Святлана Марозава, прафесар вышэйзгаданага факультэта.
Так здарылася і ў мінулы аўторак. Святлана Валянцінаўна, што называецца ў "палявых умовах" прачытала вельмі цікавую лекцыю пра царкву, якая хай і не цалкам, але захавалася да нашых часоў.
Я як карэнны гарадзенец не раз бываў у Каложы, трапляліся мне на вочы і розныя артыкулы аб гэтым сакральным месцы нашага горада, але некаторыя факты ўсё ж мне былі невядомыя.
Напрыклад, пра таямніцу цэментавага састава якім змацоўвалі плінфы, над якой б'юцца даследчыкі не адзін дзясятак гадоў. Ці пра тое, як войскі Івана Вялікага пры аблозе Старога замка знялі з царквы дах, каб засыпаць яе пяском, паставіць свае гарматы і з больш зручнай пазіцыі абстрэльваць Гродна.
Упэўнены, што і маім аднакурснікам, сярод якіх большасць – іншагароднія, было вельмі цікава пабываць у намоленным, святым месцы, паслухаць лекцыю пра старажытную царкву, якой могуць па праву ганарыцца ўсе жыхары нашай Беларусі.