І-ыя чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча
17 мая 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшлі I-ыя чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археаграфіі, археолага. У якасці арганізатараў выступіла кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.
У ходзе канферэнцыі прадстаўнікі навучальных устаноў Мінска, Гродна і Гомеля абмеркавалі розныя пытанні гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў XVI – ХХ стст. Сярод іншых у канферэнцыі прыняў удзел старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны, які агучыў даклад “Віленская праваслаўная семінарыя як асяродак беларускасці ў міжваенны перыяд”. Акрамя гэтага гісторык выступіў адным з мадэратараў секцыі “Актуальныя пытанні царкоўна-гістарычных даследаванняў”.