Экскурсія Гродна – Жыровічы
29 красавіка 2017 г. сябры студэнцкага навукова-даследчага гуртка “НіКа” (навуковы куратар – А.С. Горны) зладзілі экскурсію па маршруту Гродна – Сынкавічы – Слонім – Жыровічы. Падчас экскурсіі студэнты пазнаёміліся са старажытнымі помнікамі беларускай архітэктуры: царква-крэпасць у Сынкавічах, слонімская сінагога, комплекс Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Таксама ў Жыровічах гродзенскія студэнты наведалі Мінскую духоўную семінарыю і яе царкоўна-археалагічны музей, даведаліся пра паўсядзённы побыт семінарыстаў і іх вучэбны працэс.
Экскурсія была арганізавана ў рамках Дагавора аб супрацоўніцтве Гродзенскай епархіі БПЦ і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.