Сустрэча гуртка “НіКа” з літоўскім гісторыкам
28 красавіка 2017 г. у межах праграмы “Запрошаны прафесар” адбылася сустрэча сябраў студэнцкага навукова-даследчага гуртка “НіКа” (навуковы куратар – А.С. Горны) з доктарам гісторыі, дацэнтам Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта ў Вільні Робертасам Юргайцісам. У ходзе сустрэчы літоўскі гісторык расказаў студэнтам гуртка аб сучасных тэндэнцыях развіцця літоўскай гістарыяграфіі, аб зацікаўленнасцях літоўскага студэнскага асяроддзя, адказаў на пытанні студэнтаў. Былі вызначаны магчымыя накірункі супрацоўніцтва гродзенскіх і віленскіх студэнтаў-гісторыкаў, а менавіта ўдзел у студэнцкім абмене і ўзаемныя публікацыі ў зборніках студэнцкіх навуковых артыкулаў.