Студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” адзначылі Міжнародны дзень помнкіаў і гістарычных мясцін удзелам у віктарыне

18 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Гэты Дзень усталяваны ў 1982 годзе Асамблеяй Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і цікавасных месцаў (ICOMOS), што была створаная пры ЮНЕСКА. Дэвізам Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў сталі словы: “Захаваем нашу гістарычную радзіму”. Студэнты 141 групы спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”, як будучыя адмыслоўцы ў галіне асветы, папулярызацыі і захавання культурнай спадчыны, не змаглі абмінуць увагай гэтую значную дату. Група прыняла ўдзел у пазнавальна-інфармацыйнай віктарыне, падрыхтаванай і праведзенай куратарам групы Жылко У. А. у межах куратарскай гадзіны.  Падчас віктарыны ў гульнёвай форме студэнты ўзгадалі найбольш значныя помнікі сусветнай культурна-гістарычнай спадчыны, успомнілі сем цудаў свету, здзейснілі падарожжа па самых адметных гістарычных мясцінах Беларусі і горада Гродна, а таксама аднавілі веды па архітэктурных стылях розных эпох.

 

У выніку сяброўскага спаборніцтва з невялікім адрывам перамагла каманда пад кіраўніцтвам старасты групы Акулы Алены. Справядлівую перамогу адзначылі за кубачкам гарбатай і салодкімі пачастункамі. Усе ўдзельнікі віктарыны атрымалі памятныя падарункі і незабыўныя эмоцыі. Трэццякурснікі падкрэслілі, што адзначаць гэты дзень у межах навучальнай установы падаецца  надзвычай актуальным, паколькі сёння любая актыўнасць, скіраваная на папулярызацыю і асвету ў галіне аховы спадчыны і яе значнасці для культуры і эканомікі нашай краіны, з’яўляецца напраўду карыснай. Рабяты выказалі спадзеў, што дадзеная ініцыятыва можа неўзабаве стаць цудоўнай традыцыяй роднага факультэта.


Вход на сайт