"Эксперыментальная археалогiя" у лiцэi

18 красавіка філіял кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін у Ліцэі № 1 зладзіў з навучэнцамі семінар-практыкум “Эксперыментальная археалогія”. Стараста студэнцкага гісторыка-краязнаўчага гуртка “НіКа” Аляксандр Гаршкоў пазнаёміў дзесяці- і адзінаццацікласнікаў з тэхналогіяй апрацоўкі крэменю, паказаў, як вырабляліся прылады працы і зброя ў Каменным веку на Беларусі. Ліцэісты паспрабавалі самі вырабіць скрабкі і нажы, засвоіць тэхналогію старажытнага свідравання.  

 

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0143.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0144.JPG

Вход на сайт