“Інтэлектуальная серада” з прафесарам А. Пяткевічам
12 красавіка 2017 г. у рамках цыкла адкрытых дыскусій “Інтэлектуальныя серады”, якія ладзіць студэнцкі навукова-даследчы гурток “НіКа”, адбылася публічная лекцыя кандыдата філалагічных навук, прафесара А. М. Пяткевіча “Выбітныя беларусы ва ўспамінах сучаснікаў”. Спадар прафесар Пяткевіч падзяліўся сваімі ўспамінамі пра вядомых беларускіх літаратараў і дзеячоў, сярод іншага – пра У. Караткевіча, Л. Геніюш, З. Верас, М. Танка.
Студэнцкі навукова-даследчы гурток “НіКа” пры кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін з кастрычніка 2016 года ладзіць цыкл адкрытых дыскусій і публічных лекцый пад назвай “Інтэлектуальныя серады”. Мэта праекта – абмяркоўваць у адкрытым фармаце актуальныя праблемы гістарычнай навукі з вядомымі даследчыкамі, грамадскімі і рэлігійнымі дзеячамі.