Падляшскія беларусы на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму

3 красавіка 2017 г. на нашым факультэце адбылася сустрэча з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы, старшыней аб’яднання “Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах” Дарафеем Фіонікам і журналістам Тамашам Сулімай. Госці выступілі перад студэнтамі-гісторыкамі 1 курса, а таксама членамі навукова-даследчага гуртка “НіКа” і распавядалi  аб сучасным становішчы беларусаў у Польшчы, іх культурным і грамадскім жыцці, акрэслілі тыя праблемы, якія стаяць перад беларускай меншасцю у будучыні.

Напрыканцы сустрэчы спадар Дарафей Фіонік падаравау для факультэцкай бібліятэкі некалькі нумароў краязнаўчага зборніка “Бельскі Гостінэць” і сваю новую кнігу “Айцец Канстанцін Байко: багаслоў, настаўнік, лекар”.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0113.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0114.jpg 

 

Вход на сайт