Вывучаем родны горад
30 снежня 2022 г. знаёмствам з гістарычным раёнам Гродна – Гарадніцай студэнты 1-га курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” завершылі цыкл паслядоўнага знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай Гродна. Крок за крокам ў межах курса “Краязнаўства”, будучыя спецыялісты турыстычнай індустрыі дакраналіся да феноменаў гродзенскай архітэктуры, постацей гісторыі і феноменаў розных часоў.