Знаёмства з Румлёўскім паркам - аб’ектам экатурызму

23 сакавіка  студэнты 1 курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" разам з В.Р. Карнелюком пазнаёміліся з адзіным у Гродна  помнікам прыроды - Румлёўскім паркам. Гісторыя і  прыроднае багацце Румлёва,  яго  адметныя  геаграфічныя рысы дазволілі  першакурснікам павандраваць з ХІХ у ХХІ стагоддзе. Постаці Ігнація Ляхніцкага і Якава Румеля,  Канстанціна Відацкага і Элізы Ажэшкі, ваенныя старонкі  расійскай арміі і войска польскага,  нямецкай акупацыі і савецкай арміі пакінулі  свае  крокі ў  Румлёва.  З усім гэтым і пазнаёміліся  будучыя  спецыялісты ў турызме. Дадзеная вандроўка - важны дадатак да лекцыйных і практычных заняткаў па  курсу “Экалагічны турызм”.

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0786.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0787.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0788.jpg

 

 

Вход на сайт