"Сілуэты горада"

1 лістапада адбылася on-line сустрэча вучняў школ г. Гродна з  вядомым гродзенскім архітэктарам Аляксандрам Адамавічам Штэнам – аўтарам шэрагу ўвасобленных у Гродна праектаў грамадзянскіх і культавых пабудоў. Тэма сустрэчы – “Сілуэты горада”. Гэтай  лекцыяй і гутаркай пра  асаблівасці  гродзенскай архітэктуры пачаўся цыкл штомесячных заняткаў з  вучнямі  гродзенскіх школ напярэдадні чарговай – трэцяй па ліку штогадовай краязнаўчай інтэлектуальнай гульні “Мой Гродна” (Я этім городом храним).

   Заняткі з юнымі краязнаўцамі, як і сама гульня ажыцяўляецца прафкамам студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы (адказныя: М. Г. Калеснік, Вікторыя Вільчынская) сумесна з кафедрай турызму і культурнай спадчыны (В.Р. Карнялюк). Заняткі са знаўцамі Гродна, як і сама гульня − слушны крок у   патрыятычным выхаванні і  прафсійнай арыентацыі  гродзенскіх  вучняў.

Вход на сайт