PROF-канікулы з археалогіяй

Кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін прыняла актыўныўны ўдзел у праекце “PROF-канікулы” для старшакласнікаў сярэдніх вучэбных устаноў. Сумесна з супрацоўнікамі Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства і Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага  музея для школьнікаў г. Гродна была арганізавана “Восеньская археалагічная школа – Пышкі 2022”.

 

Яна працавала на тэрыторыі дзіцячай турыстычнай базы “Мелавыя горы” у лесапарку Пышкі. Навуковымі кіраўнікамі школы з’яўляліся кандыдат гістарычных навук Алена Фёдараўна Касюк і магістр гістарычных навук Аляксандр Дзмітрыевіч Гаршкоў. Арганізацыйнае суправаджэнне ажжыцяўляў загадчык кафедры С.А. Піваварчык.

Археалагічныя даследаванні праводзіліся на помніку Гродна 16, які размешчаны на тэрыторыі турбазы Мелавыя горы, на нізкай тэрасе правага берага р. Нёман. Адкрыты помнік быў у 2020 г.  А.Д. Гаршковым. У тым жа годзе была праведзена шурфоўка, якая выявіла наяўнасць культурнага пласта. Выяўленыя матэрыялы дазваляюць датаваць помнік каменным-бронзавым і жалезным вякамі, а таксама перыядам сярэднявечча (XI-XIII стст.)

У рабоце восенскай археалагічнай школы прынялі ўдзел вучні сярэдняй школы № 39 і гімназіі № 9 г. Гродна. Акрамя вучняў старэйшых класаў, на якіх была разлічана археалагічная школа, удзел у даследаваннях прымалі таксама сябры СНГ “Археалагічны гурток” і аб’яднанне па інтарэсам “Археалогія”, якое дзейнічае пры Гродзенскім абласным цэнтрам турызму і краязнаўства.

Школьнікі змаглі атрымаць новыя веды аб старажытнай гісторыі наваколляў г. Гродна, прыняць удзел у саміх археалагічных даследаваннях, пазнаёміцца з методыкай палявых прац, камеральнай апрацоўцы матэрыялаў, а таксама праслухаць лекцыі на актуальныя тэмы археалогіі Беларусі. Па выніках працы восеньскай археалагічнай школы ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і памятныя падарункі.

Дадзены навукова-адукацыйны праект з’яўляецца пілотным і быў накіраваны на зацікаўленне навучэнцаў старэйшых класаў устаноў адукацыі г. Гродна да гісторыі і археалогіі Беларусі, а таксама заахвочванню да далейшага паступлення ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0124.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0125.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0126.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0127.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0128.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0129.JPG

Вход на сайт