Археалагічны гурток правёў даследаванні селішча на беразе Нёмана

У кастрычніку 2022 г. сябры СНГ “Археалагічны гурток” прынялі ўдзел у археалагічных даследаваннях на помніку Кукалі. Палявымі даследаваннямі аб’екта кіравала вядучы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, кандыдат гістарычных навук Алена Фёдараўна Касюк.

 

Помнік Кукалі адкрыты ў сярэдзіне ХХ ст. Фрыдай Давыдаўнай Гурэвіч. Пад час стварэння “Збора помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць” у гэтай мясцовасці даследаванні праводзіў Яраслаў Генрыхавіч Звяруга. Помнік каля вёскі Кукалі ўнесен у Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як селішча перыяду сярэднявечча XI-XIV стст.

Мэтай даследаванняў з’яўлялася вызначэнне межаў паселішча, якія да гэтага часу не былі зафіксаваныя. Сябрамі гуртка пад кіраўніцтвам Алены Фёдараўны і старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Дзмітрыевіча Гаршкова ўздоўж берага Нёмана ў месцы патэнцыйнага размяшчэння селішча былі закладзены тры шурфы. Вынікам даследаванняў стала дакладная лакалізацыя помніка, а таксама ўдакладненне яго культурна-храналагічнай прыналежнасці.

Вынікі археалагічнага даследавання стануць асновай для распрацоўкі кафедрай гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін праекта зон аховы для гісторыка-культурнай каштаўнасці Кукалі.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0106.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0107.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0108.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0109.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/0110.jpg

Вход на сайт