Экскурсія ў рамках Сусветнага дня гісторыка

У рамках Сусветнага дня гісторыка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Гісторыя" была арганізавана экскурсія па выставачнай экспазіцыі "Ad Memoriam".

 

Адзін з аўтараў канцэпцыі  выставы кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Сяргеевіч Горны натхнёна расказаў студэнтам пра тых выдатных гісторыкаў Гродзенскага ўніверсітэта, якія пакінулі значны след і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё гістарычнай навукі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0440.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0441.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0442.jpeg

 

Вход на сайт