Презентация

18 лютага кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін  разам з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я. Карскага праводзіць прэзентацыю кнігі прафесара Э. С. Ярмусіка  “Канфесійная гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік” (Мінск: РІВШ, 2016) і кнігі лідскага краязнаўца Л. Л. Лаўрэша “Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс” (Гродна: ЮрСаПрынт, 2017).

Прэзентацыя адбудзецца 18 лютага ў  Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Карскага, зала пасяджэнняў. Пачатак у 11.00.

Ярмусік Э.С. Канфесійная гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік. Мінск: РІВШ, 2016. 200 с.

У дапаможніку разглядаюцца важнейшыя этапы і падзеі  канфесійнай гісторыі Беларусі  ад старажытных часоў да сучаснасці. Аналізуецца дзейнасць на беларускіх землях важнейшых канфесій: праваслаўя, каталіцызму, пратэстантызму, мусульманства, іўдаізму. Раскрываецца іх роля ў гістарычным, грамадска-палітычным, сацыякультурным развіцці грамадства.

Лаўрэш Л.Л. Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс. Гродна: ЮрСаПрынт, 2017. 114 с. (пад навуковай рэдакцыяй прафесара С.В. Марозавай)

У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх друкаваных і архіўных матэрыялах, распавядаецца пра шматсотгадовую гісторыю аднаго з унікальных храмаў Беларусі – Маламажэйкаўскай (Мураванкаўскай) царквы. У дадатку прыводзяцца дакументы і матэрыялы XVI–ХХ ст. па гісторыі царквы.

Вход на сайт