Новости
Міжнародны дзень роднай мовы на нашым факультэце
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, на нашым факультэце адбылося прыгожае свята, якое сабрала выкладчыкаў і студэнтаў. Цікавыя мерапрыемствы на факультэце пачаліся ад рання. Самая вялікая аўдыторыя ледзь змясціла ахвотнікаў пісаць дыктоўку па беларускай мове – акцыя аб’яднала ўсіх, хто любіць і шануе мову Айчыны.
Студэнты-журналісты разам са студэнтамі розных нацыянальнасцяў удзельнічалі ў акцыі “Роднае слова з вуснаў ліецца”, падрыхтаванай супрацоўнікамі навуковай бібліятэкі ГрДУ. Чыталі вершы і пелі на беларускай, туркменскай, кітайскай і ўкраінскай мовах, а журналісты нават сталі ўдзельнікамі майстар-класу па вывучэнні туркменскай мовы.
Новый фотопроект доцента С.П. Морозова
"Купалаўкая дыктоўка" адбылася на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму 21 лютага – у Міжнародны Дзень роднай мовы і прысвечана да 79-годдзя ўніверсітэта
У гэты дзень студэнты-купалаўцы разам з выкладчыкамі і супрацоўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы адначасова ва ўсіх карпусах універсітэта змаглі напісаць адмысловы дыктант і праверыць сваё веданне беларускай мовы.
Дыктоўка распачалася адначасова ва ўсіх карпусах універсітэта з відэазвароту рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка.
– У гэты дзень я хачу прапанаваць закласці новую традыцыю і напісаць дыктоўку на нашай роднай, мілагучнай, старажытнай, гасціннай, патрыятычнай, незалежнай беларускай мове, – сардэчна запрасіла ўсіх купалаўцаў Ірына Фёдараўна. – Я жадаю, каб вы неслі яе ў сваім сэрцы кожны дзень!
Знаёмства з сакральнай спадчынай Панямоння
Студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць, а таксама магістранты спецыяльнасці «Культурная спадчына і турызм” у суправаджэнні старшага выкладчыка кафедры турызма і культурнай спадчыны Жылко У.А. у межах дзейнасці студэнцкага навуковага гуртка “Рэгіянальнай культуры і турызма” наведалі часовую выставу “Сакральная спадчына Панямоння”.
Займальня эканоміка ў турызме
Студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Займальная эканоміка ў турызме”, падрыхтаванай старшым выкладчыкам кафедры турызма і культурнай спадчыны Жылко У.А. у межах кіруемай самастойнай работы па вучэбнай дысцыпліне “Знешнеэканамічная дзейнасць у індустрыі турызма і гасціннасці”. У забаўляльнай форме студэнты ўзгадалі, хто з’яўляецца рэкламным агентам балота, якая казка дэманструе эфектыўнасць калектыўнай працы, успомнілі “гандлёвае” прозвішча тургенеўскага героя.
КИНОМАНЫ ФИКиТа ПОСЕТИЛИ КИНОТЕАРТ МОЛОДЕЖНОГО ЦЕНТРА
С целью ознакомления студентов с новинками современного кинематографа, развития нравственных ценностей и воспитания молодежи на факультете истории, коммуникации и туризма было организовано посещение нового Кинозала Молодежного центра заместителем декана по идеологической и воспитательной работе Аветян Наринэ Сумбатовной
20 февраля студенты факультета истории, коммуникации и туризма вновь пополнили ряды зрителей, дружно посетив большой компанией фильм «Алита: боевой ангел».