Жилко Ульяна Александровна

gilko.jpg - 365.08 KB

Жылко Ульяна Аляксандраўна кандыдат культуралогіі, выкладчык кафедры турызма і культурнай спадчыны

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, 2010 г. (факультэт беларускай філалогіі і культуры, спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура. Сусветная і айчынная культура»); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў 2011 г., (скончыла магістратуру па спецыяльнасці «Культаралогія»).

2011 – 2014 гг. навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя культуры» пад кіраўніцтвам доктара культуралогіі, прафесара А. І. Смоліка

У 2016 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Поліпарадыгмальнасць як адметнасць сацыядынамікі беларускай духоўнай культуры ХІХ ст.» у савеце па абароне дысертацый Д 9.03.01 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (г. Мінск).

У 2016 прысвоена вучоная ступень кандыдата культуралогіі.

Удзельнічае ў Савеце прафілактыкі правапарушэнняў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма  ГрДУ ім. Я.Купалы.

Значныя падзеі працоўнай біяграфіі з указаннем месца, часу работы, пасады:

  • Выкладчык-стажор кафедры турызма і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 2014 – 2016 гг.
  • У 2016 г. пераведзена на пасаду выкладчыка кафедры турызма і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Выкладаемыя курсы (практычныя, семінарскія і лабараторныя заняткі па дысцыплінах): тэорыя і гісторыя сусветнай культуры, культура сусветных цывілізацый, семіётыка культуры, краязнаўства, культуралогія, індустрыя вольнага часу, гісторыя сусветных цывілізацый.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў: нацыянальная культура, гісторыка-культурны перыяд ХІХ ст., сацыядынаміка беларускай духоўнай культуры, аксіялагічны і этнакультурны змест айчыннай мастацкай спадчыны, архетыпы культуры.

Агульная колькасць навуковых прац: 29 публикацый (у тым ліку: 5 навуковых артыкулаў у выданнях з пераліку ВАК РБ, 3– за мяжой, 1 у зборніку РІНЦ).

Узнагароды, прэміі, пачэсныя званні:

  • Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014 г.)

 

Cпіс асноўных навуковых прац Жылко Ульяны Аляксандраўны

Вход на сайт