Студэнцкая навукова-даследчая археалагічная лабараторыя, разам з выкладчыкамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прынялі ўдзел у культурным мерыпрыемстве
14 верасня 2026 г. на базе Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адбылося культурнае мерапрыемстве «Адзін дзень з жыцця горада». У гэтым годзе мерапрыемства было прысвечана гісторыі Гродзенскага княства ў XII ст.
Сябрамі Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі была арганізавана інтэрактыўная выстава археалагічных артэфактаў, якая адлюстроўвала ўсе этапы засялення тэрыторыі горада Гродна – ад першабытнасці да сярэднявечча. Акрамя гэтага, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, в.а. загадчыка кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Гаршкоў А.Д. і магістрант завочнай формы навучання спецыяльнасці “Гісторыя” Каспер М.С. прынялі ўдзел у лекцыйным блоку, дзе распавялі жыхарам і гасцям горада аб археалагічных даследаваннях, якія праводзіць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і пра антрапалагічныя асаблівасці пахаванняў, знойдзеных на тэрыторыі Ніжняй і Верхняй царкваў.

