Год Беларускай жанчыны: менавіта з-за яе!

12 сакавіка студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму наведалі прэзентацыю кнігі доктара гістарычных навук, прафесара Валерыя Мiкалаевiча Чарапіцы «Обретенные вновь имена: историко-литературные очерки о писателях России ‒ уроженцах Беларуси (середина XIX-начало XXвека)». Першы раздел кнігі прысвечаны жанчынам якія паўплывалі на гістрыю рускай культутры.

Мерапрыемства прайшло ў музеі гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы. Валерый Мікалаевіч падзяліўся са студэнтамі і выкладчыкамі сваім багатым жыццёвым досведам і сакрэтамі ў напісанні адметных навуковых прац!

Мадэратарам сустрэчы выступіў кіраўнік навуковай бібліятэкі ўніверсітэта Грынько Мікалай Уладзіміравіч. Менавіта ён адзначыў, у чым крыецца адметнасць манаграфіі: Гэта кніга папярэдзіла свой час. Чаму? Калі мы звернем увагу на яе структуру, яе кампазіцыю, мы заўважым яе ўнікальнасць. Можа быць, менавіта яна стала прычынай таго, што гэты год быў названы годам Беларускай Жанчыны.

Рэцэнзентамi выступілі кандыдат гістарычных навук, дацэнт, намеснік дэкана Наталля Леанідаўна Улейчык і доктар педагагічных навук, прафесар Віктар Пятровіч Таранцей. Яны вызначылі асаблівую навуковую каштоўнасць кнiгi, мастацкую значнасць і падкрэслілі, што Валерый Мікалаевіч – гэта культавая фігура ў беларускай навуцы.

 
 
 
 

Вход на сайт