Чарговы крок да гарадской краязнаўчай гульні «Мой Гродна»

26 лютага ў сцянах факультэта зноў сабраліся больш за чатыры дзесятка вучняў і настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г.Гродна, каб больш даведацца пра гісторыю нашага горада.

На працягу апошніх чатырох месяцаў вучні пазнаёміліся з вынікамі даследванняў такіх гродзенскіх гісторыкаў і краязнаўцаў, як Дз. Люцік, А. Горны, У. Лявшук, В. Карнялюк.

Чарговым выступоўцам стаў вядомы гродзенскі гісторык, настаўнік і экскурсавод Дзяніс Паўлавіч Тарасюк. На падставе сваіх кніг ‒ “В поисках души города” и “История Гродненского зоопарка” ‒ Дзяніс Паўлавіч распавёў пра самыя розныя старонкі горада рубяжу ХІХ ‒ пачатку ХХ ст, а таксама асобныя эпізоды гісторыі гродзенскага заапарка і яго арганізатараў у розныя часы. Выступленне гісторыка выклікала шэраг пытанняў, што сведчыла пра сапраўдны інтарэс вучняў да тэматыкі гутаркі.

Запланаваная на 23 красавіка гарадская краязнаўчая гульня, якую кафедра турызму і культурнай спадчыны супольна рыхтуе і ладзіць разам з студэнцкім прафсаюзам і Гродзенскім абласным цэнтрам турызму і краязнаўства, стане ўжо шостай па ліку. Гульня працягвае слыную традыцыю, якая ідзе ад 1997 г., калі адбылася першай гульная пад назваю “Я этим городом храним…”, зладжаная вядомым гродзенскім педагогам Т.А. Еўдакімавай і яе калегамі. За амаль трэцюю частку стагоддзя, якую жыве гульня, у інтарэсе да гродназнаўства да яе далучылася сотні падлеткаў і юнакоў устаноў адукацыі горада і вобласці. Гульня 2026 года зноў чакае апантаных маладых знаўцаў горада, якія ў далейшым – цалкам верагодна ‒ могут апынуцца ў студэнцкай грамадзе нашага факультэта.

Вход на сайт