Інтэлектуальная гульня «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай»

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася інтэлектуальная гульня «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай», у якой студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прынялі актыўны ўдзел і прынеслі перамогу свайму факультэту.

Гульня праводзілася ў тры этапы: адзіночны выбар, супастаўленне, гісторыя з прабеламі, што дазволіла ўдзельнікам не толькі праверыць свае веды, але і глыбей зразумець багацце і прыгажосць беларускай мовы.

Па выніках гульні каманды нашага факультэта атрымалі:

I месца – каманда ў складзе: Соркіна Антона, Гушчы Ксеніі, Колашкіна Аляксандра;

II месца – каманда ў складзе: Гладкоўскага Івана, Ефімава Мікіты, Казлова Севасцьяна.

Вход на сайт