На святкаванні 100-годдзя гродзенскага мастака Алеся Ліпеня

20 студзеня на базе філіяла кафедры турызму і культурнай спадчыны ва УК “Гродзенскі абластны метадычны цэнтр народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы беларускага мастака Алеся Ліпеня (1925-2006). Выстава была арганізавана намаганнямі кафедры турызму і культурнай спадчыны і супрацоўнікамі ГАМЦНТ. 

У адкрыцці прынялі ўдзел студэнты 1 і 3 курсаў завочнай формы навучання спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”, выкладчыкі Карнялюк В.Р., Жураўлёва Н.Б. і Чувак С.В.

Прысутныя пазнаёміліся з вехамі жыцця і творчасці самадзеяннага мастака г. Гродна, убачылі яго творы, сабраныя з розных крыніц ‒ фондаў ГАМЦНТ, ГДГАМ, Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея, музея Я.Ф. Карскага ў гімназіі імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна, прыватных калекцый. Кіраўнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Клімовіч А.В. і народный майстар Скляр М.С. распавялі пра асобу А. Ліпеня. На выставе таксама прысутнічалі прадстаўнікі Гродзенскай ТЭЦ, якія прыгожа паведаміліі пра працоўны шлях мастака і пра вялікую калекцыю яго твораў, якая экспануецца на пляцоўцы адміністратыўнага будынку Гродзенскай ТЭЦ. 

Выстава будзе дзейнічаць да 20 лютага. Запрашаем усіх яе наведаць.

Вход на сайт