Пагружэнне ў Гродна часоў Першай сусветнай вайны
19 снежня адбылася чарговая вучоба ўдзельнікаў штогадовай гарадской краязнаўчай гульні “Мой Гродна”. На трэцюю сустрэчу прыйшло каля 40 чалавек з 8 школ горада.
Тэма сустрэчы – Гродна ў часы Першай сусветнай вайны. Выступоўца ‒ дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны Карнялюк В.Р. ‒ распавёў пра асноўныя эпізоды Гродна ў перыяд 1914-1918 гг. Вучні пазнаёміліся са старонкамі будаўніцтва Гродзенскай крэпасці, мабілізацыі, эвакуацыі і бежанства, акупацыйнага перыяду ў Гродна. Асобная ўвага надавалася знаёмству з тымі ці іншымі аб’ектамі старой часткі Гродна, дзе абываецца краязнаўчая гульня. Цяпер гістарызм асобных будынкаў ці мясцін цэнтра горада будзе нагадваць вучням яшчэ і пра векапомныя, трагічныя падзеі Першай сусветнай вайны.
Дадзены занятак – ужо трэці ў працэсе падрыхтоўкі да гульні “Мой Гродна”. Рэгулярнасць такіх сустрэч сведчыць пра сістэмнасць у падрыхтоўкі вучняў старэйшых класаў гарадскіх школ і гімназій, а значыць і пра сістэмнасць у прафарыентацыйнай рабоце па прывабліванню вучняў да гістарычнай і культуралагічнай прафесійнай арыентацыі, з наступным крокам паступлення на наш факультэт.


