Экскурсія ў музей імя акадэміка Я. Ф. Карскага
12 кастрычніка студэнты 1 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з выкладчыкам В.Р. Карнелюком пазнаёміліся з Гродзенскім музеям Яўхіма Карскага. Дадзены музей знаходзіцца ў Першай гродзенскай гімназіі імя акадэміка Я. Ф. Карскага, і даўно ўключаны ў шэраг турыстычных маршрутаў па Гродна і яго ваколіцам.
Будучыя спецыялісты турыстычнай індустрыі пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, у тым ліку з асабістымі рэчамі акадэміка Я. Карскага, убачылі адметнасці школьнага музея, як асобнай культурнай установы і асобнага турыстычнага аб’екта. У нашай краіне, і Гродзенскай вобласці, у прыватнасці – немала школьных музеяў, якія могуць адчыніць і ўжо адчыняюць дзверы для турыстаў. Толькі ў Гродна і ваколіцах такія музеі ёсць у гімназіях №4, №6, №9, ліцэі №1, Рацічскай і Лойкаўскай школах. Веданне спецыфікі іх дзейнасці – важны элемент прафесійных кампетэнцый пецыялістаў усферы турызма.