Герасімчык Ірына Аляксандраўна

 

 

 

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры журналістыкі

 

У 1999 г. скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура».

 

Падрыхтоўку ў аспірантуры праходзіла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, кафедра агульнага і тэарэтычнага мовазнаўства, спецыяльнасць 10.02.01 – Беларуская мова, 1999 – 2002. Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар М.А. Даніловіч.

 

У 2003 г. абараніла дысертацыю па тэме «Фразеалагічныя паронімы сучаснай беларускай літаратурнай мовы»..

 

З 2005 па 2008 г. – старшы выкладчык кафедры рускай мовы ГрГУ імя Янкі Купалы; з 2008 г. – старшы выкладчык / дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

Курсы, якія выкладае: «Гісторыя беларускай журналістыкі», «Сучасная беларуская мова», «Стылістыка», «Гісторыя журналістыкі Гродзеншчыны», «Рэгіянальны і гарадскі брэндынг», «Планаванне і арганізацыя рэкламнай кампаніі», «СМІ як сацыякультурны феномен», «Карпаратыўныя СМІ».

 

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў: медыялінгвістыка, стылістыка, беларуская фразеалогія і парэміялогія, гісторыя журналістыкі.

 

Агульная колькасць навуковых прац: 24 артыкулы (з іх 2 публікацыі замежныя).

 

СПІС

асноўных навуковых прац

 

  1. Нацыянальна-прэцэдэнтны феномен «людзьмі звацца» ў сучаснай беларускай інфармацыйнай прасторы // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: зб. навук. прац., Гродна, 20–21 красавіка 2012 г. / ГрДУ; рэдкал.: І.В.Жук (адк. рэд.) [і інш.]. – Гродна: ТАА «ЮрСаПрынт», 2013. – С. 197–202.
  2. Карпаратыўнае выданне як інструмент фарміравання карпаратыўнай культуры // Корпоративная пресса в системе СМИ Республики Беларусь: традиции, опыт, пути развития: материалы Респ. науч.-практ. конф., Мінск, 1–2 ноября 2013 г. / редкол.: С.В. Дубовик (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Изд. центр БГУ, 2014. – С. 41–45.
  3. “Праўду кажа тая прыказка”. Функцыянаванне парэміялагічных адзінак у журналісцкім тэксце // Роднае слова. – 2013. – № 12. – С. 31–33.
  1. Пословица как функционально-смысловой элемент в публицистическом тексте // Мова і культура: науковий журнал. – Вып. 16. – К.: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2013. – Т. ІІІ (165). – С. 283–289.

 

 

 

Вход на сайт