Піваварчык Ірына Вайцехаўна

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры журналістыкі

Скончыла ў 1987 г. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, філалагічны факультэт, атрымаўшы спецыяльнасць «“Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура».

Скончыла аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства ГрДУ (1995–1999 гг.) па спецыяльнасці «Беларуская мова». Навуковы кіраўнік – Сцяцко Павел Уладзіміравіч.

Кандыдацкая дысертацыя абаронена ў 2002 г. у Савеце па абароне дысертацый пры УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны». Тэма дысертацыі «Намінацыі беларускага вясельна-абрадавага жаночага касцюма (этналінгвістычная характарыстыка)».

У 1991–1994 гг. – асістэнт кафедры беларускай мовы Брэсцкага педагагічнага інстытута, з 1994 па 2010 гг. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры беларускай мовы ГрДУ; з 2010 па 2014 гг. – намеснік дэкана філалагічнага факультэта; з 2014 г. – дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Я. Купалы.

 

Выкладае наступныя курсы:

«Теория коммуникации», «Журнальная периодика», «Государственная политика РБ в СМИ», «Риторика», «Культура маўлення», «Тэхніка тэле-радыёмаўлення», «Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі», «Педагогический этикет».

 

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў: моўныя асаблівасці рэгіянальных СМІ, лексіка беларускай мовы, этналінгвістыка, лінгвакраязнаўства.

 

Аўтар звыш 80 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 1 дапаможніка, 1 УВМКД.

 

СПІС

асноўных навуковых прац

 

  1. Беларускае вяселле. Абрад. Зычэнні. Прымаўкі. Тосты. Фразеалагізмы (па матэрыялах Гродзеншчыны). Манаграфія. –  Гродна: ТБМ. – 2000. –135 с. Даніловіч М.А., Памецька Н.К.
  2. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Дапаможнік па аднайменнаму курсу для студэнтаў усіх спецыяльнасцей. Гродна: – ГрДУ, 2006. 84 с. Маршэўская В.В., Садоўская А.С.
  3. “Я ў гэту косачку каснічок упляту…”: да абрадавай семантыкі слова каснікі. Роднае слова. – 1999. - № 11. – С. 79 – 86. 8 с
  4. “Ідзе маладая, як сонца”: знакава-сімвалічны аналіз вясельнага ўбрання маладой // Роднае слова. – 2002. – № 5. – С. 29 – 32.
  5. Белорусский женский свадебный костюм // Живая старина. –2003. – № 1. – С. 29 – 32.
  6. Славянская этналінгвістыка Праграма спецкурсаў для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 – Беларуская філалогія (спецыялізацыя – Мовазнаўства). – Гродна: ГрДУ, 2007. – С. 58-63.
  7. Эпитафия в сакральном пространстве белорусского города (по материалам некрополей Гродно) // Сакральная география в славянской и еврейской культурной традиции: сб. статей. Академическая серия. Выпуск 21. – М.: Институт славяноведения РАН, 2008. – С. 293–307. С. Пивоварчик
  8. Дзявочая прыгажосць у наіўнай карціне свету беларусаў // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі. Зборнік артыкулаў. Выпуск 7. – Мінск: РіВШ, 2010. – С. 197–2014 с.
  9. Назвы каталіцкіх храмаў як аб’ект анамастычнага даследавання // Краявіды роднай мовы: зб. мовазнаўч. навук. арт. (памяці прафесара І.Я. Лепешава) / рэдкал.: М.А. Даніловіч (адк. рэд.) [і інш.]. – Гродна, 2014. – С. 181–186.
  10. Прынцыпы намінацый азёр Гродзеншчыны // Шлях да ўзаемнасці: матэрыялы ХVІІІ Міжнар. навук. канф. (Гродна, 15–16 лістап. 2012 г.) / рэдкал.: Я. Панькоў, И. Папоў, Э. Ярмусік. – Ліда: Лідская друкарня, 2014. – С. 86–883.

 

Крыніцы інфармацыі аб І. В. Піваварчык:

 

Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: Біяграфічны даведнік. – Гродна: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, 1999. – С. 402–403.

 

 

 

 

Вход на сайт