Вынік удзелу студэнтаў ва ўніверсітэцкім конкурсе эсэ “Рэха Францыска Скарыны ў сучасным свеце”

Група студэнтаў факультэта атрымала 10 лютага граматы і сувеніры за ўдзел ва ўніверсітэцкім конкурсе эсэ “Рэха Францыска Скарыны ў сучасным свеце”. Гэты конкурс быў арганізаваны Навуковай бібліятэкай ГрДУ імя Я.Купалы да 500-годдзя пачатку беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, якое прыходзіцца на 2017 год. Уручэнне ўзнагарод адбылося ў чытальнай зале бібліятэкі, адрамантаванай з элементамі мадэрнізацыі.  Іх уручыў дырэктар бібліятэкі М.У. Грынько, які шчыра вітаў студэнтаў розных факультэтаў і вучняў універсітэцкіх каледжаў, якія, выкліканыя,  прыбылі на ўзнагароджанне. Прафесар С.А. Мусіенка, старшыня конкурснага журы,  дала абагульняючы аналіз прадстаўленых імі эсэ. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала прыкладна 50 чалавек.

 

Граматы атрымалі, у прыватнасці, 22 студэнты гісторыкі І – ІІІ курсаў, чые эсэ, падрыхтаваныя пад кіраўніцтвам прафесара С.В. Марозавай, былі адабраны для накіравання на конкурс, а таксама 2 студэнты спецыяльнасці “турызм і гасціннасць”. Гэта студэнты К. Ананька, Д. Арсяновіч, У. Арцукевіч, Т. Аскірка, В. Астаповіч, Н. Васілюк, А. Гаршкоў, А. Глухараў, А. Гой, В. Драздова, В. Кутыраў, А. Лунёў, Я. Пасташчук, Д. Пісарэнка, А. Рогаў, А. Серахан, С. Сіплівеня, П. Скрабатун, В. Смыкоўская, Ю. Стукачова, Н. Шамбер, П. Шпак, Г. Алімардавана і К. Перапеча. За праведзеную сярод студэнтаў работу прафесар С.В. Марозава атрымала пісьмовую падзяку прарэктара па навуковай рабоце за папулярызацыю беларускай гісторыі  і кніжнай спадчыны.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0007.JPG

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0006.JPG 

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0008.JPG

Вход на сайт