Каштоўны вопыт

Каштоўны вопыт

9 снежня 2017 г. студэнты-гісторыкі ў межах курса “Методыка выкладання гісторыі ў школе” (выкладчык дацэнт Сілава С.У.) мелі магчымасць удзельнічаць у майстар- класах, якія правялі настаўнікі Ваўкавыскай гімназіі № 1 Аскірка Алена Мікалаеўна – настаўнік-метадыст і Клак Ірына Багданаўна – настаўнік вышэйшай катэгорыі.

 

Тэматыка і асноўны пасыл мерапрыемства былі накіраваны на знаемства з методыкай выкладання ў сучаснай школе, з не тыповымі падыходамі да арганізацыі і правядзення школьнага ўрока.

Майстар-класы прайшлі ў атмасферы ўзаемадзеяння і дыялогу. Студэнтам было прапанавана некалькі заданняў, для выканання якіх прыйшлося праявіць творчы падыход і фантазію. Студэнты складалі планы урокаў розных тыпаў, набыўшы на “аўкцыёне” тое, што для гэтага неабходна, а таксама разбіралі, арганізацыю дэбатаў, як адной з формаў працы на уроках. Атрымалася нават правесці дэбаты ў межах майстар-класа.

Што тычыцца ўражанняў, яны, безумоўна, прыемныя. Напэўна, гэта дзякуючы таму, што Аленай Мікалаеўнаі і Ірынай Багданаўнай былі выбрана і прапанаваны ўдалая форма правядзення майстар-класаў. Гэта было актыўна і спакойна, плённа і пазнавальна, але не марудна.

Трэба абавязкова адзначыць, што некаторыя студэнты, падчас працы ў групах, раскрылі свае здольнасьці і праявілі сябе зусім з іншага боку. Такая рэакцыя стала пріемнай як для студэнтаў, так і  для настаўніц.

Па выніках працы студэнты атрымалі шмат матэрыялаў, якімі Алена Мікалаеўна і Марына Багданаўна з радасцю падзяліліся, пэўны комплекс новых ведаў і прыемна праведзены час.

Хацелася б падзякаваць Аскірка Алене Мікалаеўне і Клак Ірыне Багданаўне за іх захапленне сваёй працай, вопыт і жаданне ім падзяліцца!


Вход на сайт